Беларуская Служба

Беларускі патруль абстраляў польскіх жаўнераў, якія патрулююць мяжу

08.10.2021 14:11
Памежнікі зафіксавалі ўчора 523 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneIvan Semenovych/Shutterstock

Чарговая правакацыя адбылася ўчора ў Польшчы на мяжы з Беларуссю. Беларускі патруль абстраляў польскіх жаўнераў, якія патрулююць мяжу, – сказала прэс-сакратар Памежнай службы падпаручнік (лейтэнант) Анна Міхальска.

- Патруль беларускіх службаў выстраліў у напрамку салдат Войска Польскага, якія патрулююць мяжу разам з памежнікамі. Верагодна, гэта былі халастыя патроны, ніхто не пацярпеў. Магчыма, яны спецыяльна кіравалі стрэлы так, каб не трапіць. Але такая падзея мела ўчора месца. Гэтых правакацый усё больш.

Памежнікі зафіксавалі ўчора 523 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Былі затрыманыя 35 нелегальных мігрантаў – грамадзяне Іраку. Іншыя спробы былі сарваныя. Акрамя таго, учора супрацоўнікі памежнай службы затрымалі 5 замежнікаў за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.

нг