У суботу раніцай, як паведаміла паліцыя, буферныя зоны па-ранейшаму дзейнічалі. Перад пераходам у Баброўніках буфер пачынаецца на станцыі Валілы на рэспубліканскай дарозе 65, перад Кузніцай на рэспубліканскай дарозе нумар 19 у Сакулцы.
Зоны былі ўведзеныя ў пятніцу днём, тады час чакання складаў 21 гадзіну, а ўвечары ў пятніцу ён павялічыўся да 28 гадзін у Кузніцы і да 39 гадзін у Баброўніках.
Як раней паведамляла прэс-сакратар Падляшскай памежнай службы ў Беластоку Катажына Здановіч, прычына – збой сістэмы ІТ з беларускага боку мяжы.
ав