Беларуская Служба

Тысяча афганцаў пасля эвакуацыі ў Польшчу падалі дакументы на атрыманне статусу бежанца

09.10.2021 17:15
Упраўленне па справах замежнікаў ужо вынесла першыя рашэнні аб прадастаўленні гэтым людзям міжнароднай абароны.
 ,
Талібскія баевікі, АфганістанPAP/EPA/STRINGER

Да гэтага часу статус бежанца атрымалі 60 замежнікаў, паведаміў прэс-сакратар Упраўлення па справах замежнікаў Якуб Дудзяк.

- Пасля прадастаўлення міжнароднай абароны замежнікі атрымліваюць бестэрміновае права на знаходжанне і працу ў Польшчы. Ім будуць выдаваць віды на жыхарства і г.зв. Жэнеўскі падарожны дакумент, на падставе якога яны змогуць свабодна падарожнічаць па краінах Еўрапейскага Саюза і Шэнгенскай зоне, а таксама ў іншыя краіны пасля выканання неабходных умоў, напрыклад, пасля атрымання візы, – сказаў прэс-сакратар упраўлення.

Ён дадаў, што атрымальнікі міжнароднай абароны змогуць, у прыватнасці, атрымаць медыцынскую дапамогу, дапамогу ў адаптацыі, доступ да адукацыі, свабоду ў вядзенні бізнесу, сацыяльную дапамогу.

928 грамадзян Афганістана, эвакуяваных паплечнікаў польскага вайсковага кантынгенту і дыпламатыі і НАТА, у цяперашні час карыстаюцца сацыяльнай дапамогай, якую аказвае Упраўленне па справах замежнікаў. У цэнтрах для замежнікаў знаходзяцца 677 чалавек з гэтай групы.

ав