Беларуская Служба

За апошнія суткі было зроблена 739 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

10.10.2021 09:24
15 чалавек, у тым ліку адзін паляк, былі арыштаваныя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/PublicDomainPictures

За апошнія суткі было зроблена 739 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу, інфармуе памежная служба Польшчы. Шэсць нелегальных імігрантаў – грамадзян Ірака – былі арыштаваныя. Астатнія спробы былі сарваныя.

15 чалавек, у тым ліку адзін паляк, былі арыштаваныя за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы.

У гэтым месяцы пацверджана больш за 5 тысяч спроб незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы. З пачатку года такіх спроб было больш за 16,5 тысяч.

ав

Кіраўнік літоўскага офісу Freedom House пра сітуацыю з мігрантамі: Гэта пакуль не крызісная сітуацыя

08.10.2021 15:53
Міграцыйны крызіс на беларуска-еўрапейскіх межах зацягваецца.