Беларуская Служба

Масавыя пратэсты пракаціліся па Польшчы. Патрабавалі вяршэнства законаў ЕЗ над нацыянальнымі

11.10.2021 09:34
Асноўная акцыя праходзіла ў Варшаве, на Замкавай плошчы, дзе па дадзеных мэрыі, сабралася каля 100 тысяч чалавек.
  , 11  2021
Пратэсты ў Варшаве, 11 кастрычніка 2021 года PAP/Albert Zawada

Акцыі пратэсту 10 кастрычніка прайшлі ў шэрагу буйных гарадоў Польшчы: Кракаве, Познані, Вроцлаве, Шчэціне ды іншых. Але асноўная акцыя праходзіла ў Варшаве, на Замкавай плошчы, дзе па дадзеных мэрыі, сабралася каля 100 тысяч чалавек. Тысячы людзей у Польшчы пратэстуюць супраць рашэння аб прыярытэце заканадаўства краіны над правам ЕЗ.

Канстытуцыйны Суд Польшчы 7 кастрычніка пастанавіў, што заканадаўства краіны мае прыярытэт над правам Еўразвяза. Пратэсты адбываліся пад лозунгам «Я застаюся ў ЕЗ». Людзі размахвалі сцягамі Польшчы і Еўрапейскага Звяза, скандавалі: «Мы застаемся!», «Мы – Еўропа!».

У сваю чаргу прадстаўнікі кіроўнай правакансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць» пераконваюць, што навязвання тэмы выхаду Польшчы з ЕЗ з'ўляецца штучным. Віцэ-прэмʼер-міністр і кіраўнік Міністэрства дзяржаўных актываў Яцэк Сасін напісаў у Twitter: «Polexit – гэта вынаходніцтва слабой апазіцыі, якая не мае іншых ідэй. Адзінае, што ім застаецца, – гэта палохаць палякаў уласнымі марамі».

Дэманстрацыя ў польскай сталіцы прайшла мірна. Паліцыя паведаміла, што быў затрыманы адзін удзельнік акцыі за парушэнне недатыкальнасці супрацоўніка праваахоўных органаў.

iar/pap/эж

Польскі Канстытуцыйны суд выдаў вердыкт аб вяршэнстве польскай Канстытуцыі над еўрапейскім правам

08.10.2021 12:09
Гэта адказ польскіх улад на крытыку з боку Еўразвязу ўнутранай палітыкі ў Польшчы, напрыклад у сферы правасуддзя.