Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы затрымалі траіх чалавек, якія займаліся легалізацыяй грошай, атрыманых у выніку злачыннай дзейнасці. Затрыманыя «адмылі» у агульнай складанасці больш за 1 млрд злотых (прыкладна 220 млн еўра). Сродкі паступалі пераважна з тэрыторыі Расіі.
У верасні былі затрыманыя жанчына і двое мужчын, у прыватнасці, сын аднаго з кіраўнікоў злачыннай групоўкі. Яны дзейнічалі ў інтарэсах злачынай групы, якая купляла кампаніі ў Польшчы і рэгістравалі іх на падстаўных асоб. Гэтыя кампаніі не вялі гаспадарчай дзейнасці. Адзінай іх мэтай было прыняць сродкі, у асноўным з тэрыторыі Расіі, а затым перавесці іх на іншыя банкаўскія рахункі, у прыватнасці, кампаній, якія дзейнічаюць у Вялікабрытаніі, краінах Далёкага Усходу і ў афшорах.
Мэтай групы была таксама легалізацыя сродкаў, атрыманых пры набыцці на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга мінеральнай сыравіны, уключаючы руду, тантал і золата, і іх далейшага незаконнага экспарту ў ЕЗ. Тантал выкарыстоўваецца ў электроннай прамысловасці.
Супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі абшукалі месца жыхарства затрыманых і іх аўтамабілі. Былі канфіскаваныя дакументы, тэлефоны і кампутары. Затрыманым прад'яўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы, адмыванні грошай, махлярстве і перашкодзе следству. Усе трое былі часова арыштаваныя. Станам на красавік 2019 года па гэтай справе былі затрыманыя 22 чалавекі.
niezalezna.pl/эж