Беларуская Служба

Штурм польскай мяжы працягваецца

12.10.2021 12:23
Дзеянні Варшавы па перадухіленні міграцыйнага крызісу знаходзяць поўную падтрымку ў Брусэлі.
-
Польска-беларуская мяжаКрыніца: sierż. szt. Maciuk/ Twitter/@StrazGraniczna

У аўторак, 12 кастрычніка Памежная варта Польшчы паведаміла, што напярэдадні адбылося 605 спробаў перасячэння мяжы Беларусі з Польшчай. Былі затрыманыя 13 нелегальных імігрантаў – грамадзян Ірака.

З пачатку года было зафіксавана больш за 17 тысяч выпадкаў нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы, колькасць такіх спробаў імкліва павялічылася ў ліпені. Затрыманыя мігранты прыбываюць пераважна з Ірака.

Прэсавы сакратара кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Аніта Чэрвіньска адзначыла, што дзеянні Варшавы па перадухіленні міграцыйнага крызісу знаходзяць поўную падтрымку ў Брусэлі:

-Гэта гібрыдная вайна і ЕЗ гэта бачыць, ніхто ў гэтым не сумняецца. Рэакцыя Польшчы на крызіс на мяжы высока ацэньваецца замежнымі партнёрамі і Польшча будзе працягваць абараняць свае межы і межы Супольнасці.

З-за міграцыйнага ціску ў памежнай зоне з Беларуссю з 2 верасня ў 183 населеных пунктах Падляскага і Люблінскага ваяводстваў дзейнічае надзвычайнае становішча. Па просьбе Савета Міністраў, яно было ўведзены на моцы распараджэння прэзідэнта Анджэя Дуды на 30 дзён. 1 кастрычніка прэзідэнт Дуда падпісаў указ аб падаўжэнні надзвычайнага становішча на 60 дзён.

iar/эж

Віцэ-міністр абароны Польшчы: Мы пастаянна кантактуем з НАТА адносна сітуацыі на мяжы з Беларуссю

09.10.2021 13:44
У гэты працэс задзейнічана спецыяльная група па стратэгічных камунікацыях і сам штаб НАТА.

Польшча падзякавала Вышаградскай групе за падтрымку ў міграцыйным крызісе

11.10.2021 12:42
Памежная варта Польшчы за мінулыя суткі аднатавала 538 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.