Беларуская Служба

Віцэ-міністр абароны Польшчы: Мы пастаянна кантактуем з НАТА адносна сітуацыі на мяжы з Беларуссю

09.10.2021 13:44
У гэты працэс задзейнічана спецыяльная група па стратэгічных камунікацыях і сам штаб НАТА.
- .
Польска-беларуская мяжа. Ілюстрацыйны здымакфота: Ludek, CC BY-SA 2.5, via Wikimedia Commons

Адказваючы на пытанне ў эфіры тэлеканала TVN24, ці Польшча звярнулася да НАТА з просьбай правесці кансультацыі ў сувязі з інфармацыяй Памежнай службы аб тым, што беларускія памежнікі абстралялі польскіх салдат на дзяржаўнай мяжы, Марцін Ацепа запэўніў, што Польшча знаходзіцца ў сталым кантакце з НАТА.

«Пра першыя сімптомы гібрыднай агрэсіі паведамляла Літва. Тады адрэагавала НАТА. У гэты працэс задзейнічана спецыяльная група па стратэгічных камунікацыях і сам штаб НАТА», – сказаў намеснік кіраўніка Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

Віцэ-міністр абароны прызнаў, што Польшча ўвесь час кантактуе з саюзнікамі, але «не ў адпаведнасці з арт. 4 Паўночнаатлантычнай дамовы, у якой гаворыцца аб кансультацыях у надзвычайнай сітуацыі.

Пра такую неабходнасць заявіў лідар апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа» Дональд Туск.

ав

У пятніцу памежнікі прадухілілі 553 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

09.10.2021 08:59
Яны затрымалі восем нелегальных імігрантаў.