Беларуская Служба

Нямецкі гісторык падлічыў суму рэпарацый для Польшчы

12.10.2021 16:44
Нямецкі гісторык перакананы, што Польшча павінна  апублікаваць годную парламенцкую справаздачу аб стратах і кампенсацыі, як гэта зрабіла Грэцыя.
Плакат на адной з вуліц Варшавы Polskie Radio dla Zagranicy/Eduard Zholud

«Спроба стварыць культуру сімвалічнай памяці не заменіць матэрыяльную аснову прымірэння», – кажа доктар Карл Хайнц Рот, які апублікаваў кнігу «Перамешчана-адхілена-адроджана. Рэпарацыйны доўг Нямеччыны перад Польшчай і Еўропай». Гісторык сцвярджае, што сума нямецкіх рэпарацый для Польшчы можа склдаць 800 млрд еўра.

Гісторык на старонках польскага выдання Dziennik Gazeta Prawna, адказваючы на пытанне, аб тым навошта падымаць гэтую справу, калі прайшло ўжо 80 гадоў, адказаў:

- У Нямечынне за апошнія дзесяцігоддзі нямецкія акупацыйныя злачынствы ва Усходняй Еўропе, і асабліва ў Польшчы, ніколі не былі цалкам прызнаныя. Толькі цяпер, у дыскусіі гісторыкаў, з'яўляюцца сцвярджэнні аб тым, што мы павінны прызнаць, што нацысты вялі першую ў гісторыі вайну на вынішчэньне. Але гэта меркаванне невялікай групы гісторыкаў, і такое мысленне яшчэ не прабілася да грамадскай думкі. У Нямеччыне таксама ёсць моцныя антыпольскія сентыменты. Наш абавязак - змагацца з імі і паказаць, што патрабаванні Польшчы па выплаце значнай кампенсацыі – апраўданыя.

Нямецкі гісторык перакананы, што Польшча павінна  апублікаваць годную парламенцкую справаздачу аб стратах і кампенсацыі, як гэта зрабіла Грэцыя. Пасля гэтага польскі ўрад павінен рабіць так, каб планаванае цяпер месца памяці і сустрэч з Польшчай у Берліне было звязана з пытаннямі кампенсацыі і рэпарацыі. «Гэта можа выклікаць негатыўныя рэакцыі, але гэты крок надаў бы новы імпульс перамовам аб рэпарацыях».

Адначасова гісторык Карл Хайнц Рот прызнаў, што сёння магчымасць кампенсацыі з боку ФРГ нерэальная.

DGP/эж


Партугальскі гісторык: Ваенныя рэпарацыі Нямеччыны для Польшчы – слушныя

01.09.2021 14:36
«У любым выпадку польскі ўрад павінен заняцца гэтай тэмай, бо яна паставіць Нямеччыну ў абарончую пазіцыю і палегчыць іншыя перамовы паміж Варшавай і Берлінам».

«У Польшчы хапае палітычнай волі размаўляць пра ваенныя рэпарацыі»

01.09.2021 16:30
Аўтар справаздачы па гэтай справе, лічыць, што палякі па сённяшні дзень адчуваюць страты, нанесеныя Польшчы падчас вайны і акупацыі.