Беларуская Служба

За суткі польская Памежная служба прадухіліла 470 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі

13.10.2021 10:32
З пачатку кастрычніка такіх спробаў было 6 700, а з пачатку года - больш за 18 тысяч.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTwitter/Straż Graniczna

За апошнія суткі польская Памежная служба прадухіліла 470 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. З пачатку кастрычніка такіх спробаў было 6 700, а з пачатку года – больш за 18 тысяч. Большасць з іх былі зафіксаваны за апошнія чатыры месяцы. Затрыманыя мігранты прыходзяць у асноўным з Ірака.

За апошнія суткі памежнікі затрымалі 4 замежнікаў за дапамогу ў спробе нелегальнага перасячэння мяжы. Гэта двое грамадзян Украіны і двое сірыйцаў з відам на жыхарства ў Германіі. З пачатку года былі затрыманыя 250 такіх чалавек.

З 2 верасня ў памежнай зоне з Беларуссю дзейнічае надзвычайнае становішча. Яно было ўведзенае з-за міграцыйнага ціску на мяжы спачатку тэрмінам на 30 дзён, а пазней прадоўжанае яшчэ на 60 дзён.

IAR/аз

Польшча падзякавала Вышаградскай групе за падтрымку ў міграцыйным крызісе

11.10.2021 12:42
Памежная варта Польшчы за мінулыя суткі аднатавала 538 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. 

Штурм польскай мяжы працягваецца

12.10.2021 12:23
Дзеянні Варшавы па перадухіленні міграцыйнага крызісу знаходзяць поўную падтрымку ў Брусэлі.