Беларуская Служба

У Люблінскім і Падляшскім ваяводствах фіксуецца найбольш новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі

14.10.2021 15:29
За апошнія суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 3 тысячы новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 60 пацыентаў хворых COVID-19.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

За апошнія суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 3 тысячы новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Памерлі 60 пацыентаў хворых COVID-19. Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) падкрэсліў, што найбольшая колькасць новых інфекцый фіксуецца ў ваяводствах на ўсходзе краіны:

- Сярэдні паказчык інфекцый на сто тысяч жыхароў расце. Тут лідарамі з’яўляюцца Люблінскае, ваяводства, дзе згаданы паказчык складае 21 і Падляшскае – 17,5. Нагадваю па ўсёй краіне згаданы паказчык складае ў сярэднім 5,3. Бачым, што ягоны ўзровень расце.

За апошнія суткі былі шпіталізаваныя 74 чалавекі. Агульная колькасць пацыентаў, хворых COVID-19 у шпіталях складае 2 797 чалавек.

IAR/аз