Беларуская Служба

Часовы павераны ў справах Беларусi быў выкліканы ў МЗС Польшчы

14.10.2021 17:55
Размова тычылася сітуацыі на польска-беларускай мяжы, паведаміў прэс-сакратар польскага МЗС Лукаш Ясіна.
Дзяржаўны сцяг Беларусі1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Польшчы Аляксандр Часноўскі быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Польшчы. Размова тычылася сітуацыі на польска-беларускай мяжы. Нагадваем, сёння каля польска-беларускай мяжы польскія памежнікі знайшлі цела маладога сірыйца. Прэс-сакратар польскага знешнепалітычнага ведамства Лукаш Ясіна паведаміў у эфіры TVP Info, што Польшчы да гэтага часу не атрымала адказу адносна гуманітарнага канвою, накіраванага ў Беларусь. Тэмай размовы былі таксама правакацыі беларускіх службаў на мяжы.

Лукаш Ясіна дадаў, што беларускі дыпламат аспрэчыў інфармацыю, што яго краіна праводзіць на мяжы дзеянні, накіраваныя супраць Польшчы, не пракаментараваў справы канвою і іншых пытанняў, якія ўзняла Міністэрствам замежных спраў Польшчы падчас сустрэчы.

IAR/аз