Беларуская Служба

Міністр культуры Польшчы ўручыў штогадовыя ўзнагароды

15.10.2021 08:32
Сярод іншых, знакаміты кампазітар і дырыжор Ежы Максімюк быў узнагароджаны за ўклад у нараджэнне Міжнароднага фестывалю сучаснай музыкі «Варшаўская восень».
   . , , 14  2021
Міністр культуры Польшчы П. Гліньскі, Варшава, 14 кастрычніка 2021 года Крыніца: PAP/Tomasz Gzell

Міністр культуры Польшчы Пётр Глінскі ўручыў штогадовыя ўзнагароды за асаблівыя культурныя дасягненні мастакам, менеджарам культуры і спонсарам у 17 катэгорыях, ад тэатру да архітэктуры і народнага мастацтва, паведаміла.

Пераможцамі сталі піяністка і выкладчык Лідзія Грыхотолувна, якая карысталася поспехам на прэстыжных міжнародных імпрэзах, такіх як Конкурс піяністаў імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве і конкурс Роберта Шумана ў Берліне, перш чым падзяліцца сваімі ведамі ў якасці прафесара ў нямецкім універсітэце Ёханэса Гутэнберга ў Майнцы.

Знакаміты кампазітар і дырыжор Ежы Максімюк быў узнагароджаны за свае шматлікія дасягненні, у тым ліку за ўклад у нараджэнне Міжнароднага фестывалю сучаснай музыкі «Варшаўская восень», паведамілі афіцыйныя асобы падчас цырымоніі ўзнагароджання ў Варшаўскай музычнай школе ў чацвер, 15 кастрычніка.

З 1997 года штогадовыя прэмія міністра культуры, прысуджаецца за асаблівыя дасягненні ў гэтым годзе ці цягам усяго жыцця, сума ўзнагароды – 40 000 польскіх злотых (10 200 долараў ЗША). Лаўрэату таксама ўручаецца статуэтка і дыплом.

iar/эж