Беларуская Служба

Сёння палякі адзначаюць Папскі дзень

16.10.2021 09:32
Свята ўстанавіў польскі Сейм ў 2005 годзе.
             16  1978 .
Кардынал Караль Вайтыла быў абраны Папам рымскім і прыняў імя Яна Паўла ІІ 16 кастрычніка 1978 года.Foto: Autorstwa Vaticano - [vatican.va Página del Vaticano], tomada en la 2º elección papal de 1978 para distribución mundial., Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=14535286

У 43-ю гадавіну абрання кардынала Караля Вайтылы на Апостальскі пасад палякі адзначаюць свята, устаноўленае ў 2005 годзе Сеймам у памяць аб гэтай падзеі.

«Устанаўленне гэтага свята – гэта доказ пашаны найвялікшаму аўтарытэту ХХ стагоддзя – чалавеку, які, спасылаючыся на крыніцы хрысціянства, вучыў нас салідарнасці, мужнасці, пакоры, цвёрдасці, талерантнасці і мудрасці» – падкрэслівалі польскія дэпутаты ў 2005 годзе.

Абранне Караля Вайтылы на кіраўніка Каталіцкага касцёла стала важнай падзеяй у гісторыі Польшчы і свету, нагадвае галоўны рэдактар тыднёвіка «Ідзём» кс. Генрык Зялінскі(Henryk Zieliński):

- Мы перажылі 1978 год – калі на Апостальскі пасад быў выбраны кардынал з-за «жалезнай заслоны». Гэта было нешта неверагоднае. Мы перажылі таксама надзеі, звязаныя 1980 і 1981 гадамі; тое што здарылася ў 1989 годзе. Мы бачылі, як тады мяняўся Касцёл і таму ў нас маральны абавязак быць сведкам гэтага часу.

Кардынал Караль Вайтыла быў абраны Папам рымскім і прыняў імя Яна Паўла ІІ 16 кастрычніка 1978 года, пасля смерці Яна Паўла І. Караль Вайтыла быў не толькі першым папам-палякам, але і першым неітальянскім біскупам Рыма пасля 455 гадоў. Святы Айцец Ян Павел ІІ памёр 2 красавіка 2005 года.

IAR/аз