За мінулыя суткі ў Польшчы было пацверджана амаль 4 тысячы новых інфекцый COVID-19, паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска. 64 чалавекі з пацверджаным каранавірусам памерлі. Новыя дадзеныя паказваюць павелічэнне колькасці інфекцый.
-3 931 новая інфекцыя не з'яўляецца добрай навіной, – сказаў намеснік кіраўніка міністэрства аховы здароўя. – У параўнанні з мінулым аўторкам гэта павелічэнне на 85%. Гэта павінна прымусіць задумацца ўсіх, хто яшчэ не быў вакцынаваны, – падкрэсліў намеснік міністра.
Вальдэмар Краска дадаў, што павялічылася і колькасць шпіталізаваных. -У бальніцы дадаткова паступілі 328 чалавек. 3592 ложкі занятыя пацыентамі з COVID. У аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі больш пацыентаў. У цяперашні час іх 318. За апошнія 24 гадзіны прыбылі 22 пацыенты, – падкрэсліў госць Польскага радыё. Ён звярнуўся да тых, хто яшчэ не зрабіў вакцыну, каб яны зрабілі гэта як мага хутчэй.
Вакцынацыя супраць COVID-19 працягваецца. Дагэтуль у Польшчы было зроблена больш за 38 мільёнаў 286 тысяч прышчэпак, а больш за 19 мільёнаў 728 тысяч чалавек цалкам вакцынаваны. Прышчэпкі ад каранавіруса бясплатныя.
ав