З моманту пачатку пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі больш за 17,5 тысяч чалавек знайшлі дапамогу ў Польшчы. Па інфармацыі Памежнай службы, больш за 8 тысяч беларускіх грамадзян трапілі ў Польшчу на падставе гуманітарнай візы.
Дадзеныя, якія Памежная служба прадставіла PAP, паказваюць, што ў перыяд з 18 жніўня 2020 г. па 17 кастрычніка 2021 г. 10 778 грамадзян Беларусі заявілі, што шукаюць дапамогі ў Польшчы. Акрамя таго, 6750 беларускіх грамадзян прыехалі ў Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour (комплексная праграма пераезду для ІТ-спецыялістаў, стартапаў і іншых кампаній з Беларусі ў Польшчу).
За гэты час 241 грамадзянін Беларусі звярнуўся за міжнароднай абаронай пры перасячэнні польскай мяжы, 1669 грамадзян Беларусі звярнуліся за міжнароднай абаронай на тэрыторыі краіны; чацвёра грамадзян Беларусі паведамілі аб намеры падаць заяву аб міжнароднай абароне пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы, а 659 грамадзян Беларусі паведамлялі пра намер падачы заявы аб міжнароднай абароне на тэрыторыі краіны.
Памежная служба са спасылкай на дадзеныя Еўрастата, паведамляе, што Польшча сярод лідараў у краінах, якія выдалі беларусам дазволы на жыхарства, звязаных з працаўладкаваннем. У 2020 годзе выдадзена 502 300 дазволаў, што складае 22 працэнты ад усіх дазволаў, выдадзеных у ЕС.
ав