Сёння адзначаем Міжнародны дзень ландшафту, устаноўлены Саветам Еўропы ў 2017 годзе па ініцыятыве Генеральнай дырэкцыі па ахове навакольнага асяроддзя. Гэта добрая магчымасць прыглядзецца да наваколля і ацаніць яго прыродныя каштоўнасці.
У Польшчы святкаванне будзе працягвацца ўвесь месяц. Акцыі ў рамках Міжнароднага дня ландшафту арганізоўваюць, між іншым, нацыянальныя і ландшафтныя паркі, органы мясцовага самакіравання, універсітэты, школы і дзіцячыя садзікі.
Лозунг сёлетняга Міжнароднага дня ландшафту: «Адкрытыя пейзажы», паведаміў прэс -сакратар Генэральнай дырэкцыі па ахове навакольнага асяроддзя Пётр Атрэмбскі (Piotr Otrębski):
- Лозунг павінен звярнуць нашую ўвагу на шкоды, да якіх прычыняецца дзяленне прасторы, пейзажу, напрыклад, будаванне платоў і агароджаў. Гэта прычыняецца да шматлікіх праблемаў у камунікацыі, ландшафце і міжчалавечых кантактах.
Міжнародны дзень ландшафту будзе адзначацца ў Польшчы ў рамках больш за ста розных мерапрыемстваў па ўсёй краіне.
IAR/аз