12 піяністаў з 10 краін спаборнічаюць у Нацыянальнай філармоніі ў Варшаве ў фінале XVIII Міжнароднага конкурсу піяністаў імя Фрыдэрыка Шапена. Сярод іх два палякі: Каміль Пахолец і Якуб Кушлік.
Пераможца конкурсу будзе абвешчаны сёння позна ўвечары. Музыказнаўца і музычны крытык Ян Попіс (Jan Popis) падкрэслівае, што ўзровень сёлетняга конкурсу вельмі высокі:
- Маем двух палякаў-фіналістаў. Выдатна, калі б іх было чатырох. Можна сказаць, што крыху не хапае такога мацнейшага польскага прадстаўніцтва ў фінале.
У апошні этап конкурсу акрамя палякаў увайшлі таксама два піяністы з Японіі, два з Італіі, два з Канады, а таксама прадстаўнікі Іспаніі, Славеніі, Арменіі, Кітая, Расіі і Паўднёвай Карэі.
Пераможца конкурсу атрымае залаты медаль і прыз у памеры 40 тысяч еўра. Польскае радыё фінансуе спецыяльны прыз за лепшае выкананне мазурка. Гэтая ўзнагарода ўручаецца грамадскім вяшчальнікам з першага конкурсу – у 1927 годзе.
IAR/аз