Беларуская Служба

На бягучым тыдні ўрад вырашыць, ці прывіваць усіх дарослых палякаў трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19

20.10.2021 13:39
Да гэтага часу трэцяй дозай вакцыны супраць каранавіруса прывіліся больш за 650 тысяч палякаў з вызначаных груп пацыентаў.
    ,          COVID-19.
На бягучым тыдні ўрад вырашыць, ці прывіваць усіх дарослых палякаў трэцяй дозай вакцыны супраць COVID-19. PAP/Darek Delmanowicz

Медыцынскі савет, які дзейнічае пры Канцылярыі прэм’ера, рэкамендуе прывіць усіх дарослых грамадзян трэцяй дозай вакцыны супраць COVID -19, аднак не раней чым праз 6 месяцаў пасля атрымання другой дозы прэпарата, пацвердзіў намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска (Waldemar Kraska). Палітык дадаў, што рашэнне па гэтай справе будзе прынятае яшчэ на гэтым тыдні:

- Медыцынскі савет рэкамендуе прыняць такую стратэгію. Гаворка ідзе пра тое, каб усе ахвотныя дарослыя палякі маглі прывіцца трэцяй «напамінальнай» дозай вакцыны супраць COVID-19. Гэта таксама паводле рэкамендацыяў Еўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў. Хутчэй за ўсё, рашэнне па гэтай справе будзе прынятае яшчэ на бягучым тыдні.

Да гэтага часу трэцюю дозу вакцыны супраць каранавіруса атрымалі больш за 650 тысяч палякаў. Гэта асобы, якім больш за 50 гадоў жыцця і тыя, у якіх, па розных прычынах, паніжаны імунітэт, напрыклад, пацыенты з анкалагічнымі і іншымі захворваннямі.

IAR/аз