Беларуская Служба

У Польшчы больш новых інфекцый, чым прагназавалі эксперты

20.10.2021 16:29
За суткі ў краіне былі пацверджаныя больш за 5,5 тысяч новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі(Adam Niedzielski) заявіў, што колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцый расце хутчэй, чым прагназавалася. За мінулыя суткі ў Польшчы было пацверджана 5 559 новых выпадкаў. Міністр сказаў, што за апошнія два дні адбыўся «выбух» пандэміі.

- Учора і сёння ў Польшчы колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі вырасла адпаведна на 85% і больш за 100% у параўнанні з мінулым тыднем. Калі гэткая тэндэнцыя будзе ўтрымлівацца, то не пацвердзяцца ніякія нашыя ранейшыя прагнозы.

Паводле Адама Нядзельскага, калі колькасць новых інфекцый будзе працягваць расці такімі тэмпамі, то на наступным тыдні яна можа значна перавысіць 5 тысяч у дзень. Гэта будзе азначаць, што сітуацыя вельмі сур'ёзная, дадаў міністр.

IAR/аз