Хуткасць размнажэння вірусаў і сярэднясутачная колькасць заражэнняў на 100 тысяч жыхароў павялічваюцца, асабліва ў рэгіёнах, дзе прышчэплена мала людзей.
-Мы дакладна бачым, што на Люблінскае і Падляшскае ваяводства сёння прыпадае больш за 1700 інфекцый, а гэта значыць, што практычна трэць усіх інфекцый выяўляецца толькі ў гэтых двух ваяводствах. Там вакцынавалася найменшая колькасць жыхароў. Расце колькасць пацыентаў пад апаратамі ШВЛ, – заявіў прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч.
Ён таксама адзначыў, што ў цяперашні час у Польшчы больш за 8,5 тысяч ложкаў для хворых кавідам, а служба аховы здароўя гатовая да наступнай хвалі каранавіруснай інфекцыі.
Паводле Андрусевіча, за некалькі дзясяткаў гадзін база ложкаў можа павялічыцца ўдвая.
Паводле ацэнак Міністэрства аховы здароўя, чацвёртая хваля каранавіруснай інфекцыі ў Польшчы дасягне максімуму ў лістападзе і снежні. Тады ў бальніцах можа спатрэбіцца больш за 20 тысяч ложкаў.
ав