Беларуская Служба

Польшча накіруе ў Беларусь чарговы груз з дапамогай для мігрантаў

23.10.2021 14:32
Гуманітарная дапамога будзе адпраўленая ў Беларусь па ініцыятыве прэзідэнта Анджэя Дуды.
  i    .
Богна Янкэ i Міхал Кучмяроўскі ў Камарове.PAP/Paweł Supernak

«Пасля атрымання справаздачы ўрада і службаў прэзідэнт Анджэй Дуда папрасіў адправіць у Беларусь чарговы груз з дапамогай. Гэтую ініцыятыву падтрымаў прэм'ер Матэвуш Маравецкі» – заявіла міністр з Канцылярыі прэзідэнта Богна Янке.

У той жа час прэзідэнт Анджэй Дуда заклікаў улады Беларусі прыняць польскую гуманітарную дапамогу для мігрантаў, якія былі «запрошаныя» ў Беларусь.

Сёння са складу Агенцтва матэрыяльнага рэзерву ў Камарове адпраўляецца чарговы груз з дапамогай, неабходнай у зімовым сезоне.

Богна Янкэ заявіла, што Польшча, нягледзячы на адсутнасць супрацы з боку Беларусі, павінна працягваць спробы дапамагчы мігрантам.

У сваю чаргу кіраўнік Урадавага агенцтва матэрыяльнага рэзерву Міхал Кучмяроўскі дадаў, што Міністэрства замежных спраў Польшчы накіруе ў Беларусь спецыяльную дыпламатычную ноту з просьбай прыняць транспарт. Ён выказаў надзею, што на гэты раз Беларусь дазволіць дапамагчы мігрантам.

Міхал Кучмяроўскі паведаміў, што Польшча таксама перадае дапамогу ў Літву, якая таксама змагаецца з міграцыйным крызісам, выкліканым рэжымам у Менску.

IAR/аз