Беларуская Служба

Улады адправяць на мяжу з Беларуссю дадатковыя 2,5 тысячы жаўнераў

25.10.2021 17:32
Агулам польска-беларускую мяжу дапамогуць ахоўваць 10 тысяч жаўнераў.
Польський солдат на кордоні з БілоруссюTwitter/MON

На мяжу з Беларуссю будуць накіраваныя дадатковыя 2,5 тысячы жаўнераў, паведаміў у Твітары міністар нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. У цэлым польскую Памежную службу на мяжы будуць падтрымліваць 10 тысяч вайскоўцаў.

Марыюш Блашчак нагадаў, што Войскі тэрытарыяльнай абароны пастаянна праводзяць аперацыю «Моцная падтрымка» і аказваюць дапамогу жыхарам памежнай зоны.

Рост колькасці вайскоўцаў у памежнай зоне звязаны з павелічэннем колькасці мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна перасячы польска-беларускую мяжу. Учора група з каля 60 замежнікаў спрабавала незаконна перайсці мяжу з Беларусі ля вёскі Уснаж Гурны. У выніку два польскія жаўнеры былі параненыя і шпіталізаваныя.

Учора польскія памежнікі прадухілілі 508 спробаў незаконнага перасячэнні мяжы. Затрыманыя былі 19 нелегальных мігрантаў: 13 грамадзян Сірыі, 5 грамадзян Ірака і грамадзянін Палестыны. За аказанне дапамогі ў нелегальным перасячэнні мяжы былі арыштаваныя 4 замежнікі: двое грамадзян Ірака, адзін Нідэрландаў і адзін Германіі іракскай нацыянальнасці.

IAR/аз