Беларуская Служба

Учора было 582 спробы незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу

26.10.2021 08:54
Арыштаваныя дзевяць нелегальных мігрантаў – па чатыры грамадзяніна Таджыкістана і Самалі і адзін грамадзянін Ірака.
.
.фота: Памежная служба Польшчы

У гэтым месяцы было амаль 14 тысяч спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. З пачатку года – больш за 25 тысяч падобных спробаў, больш за 2 тысячы нелегальных мігрантаў затрыманы.

У цэнтрах для мігрантаў знаходзіцца каля 1700 замежнікаў.

Акрамя таго, учора падляская паліцыя затрымала пяцярых мужчын і жанчыну, якія перавозілі людзей, і якія нелегальна знаходзіліся ў Польшчы. Гэта грамадзяне Германіі, Украіны і Іраку. Яны перавозілі 22 чалавекі.

ав

Улады адправяць на мяжу з Беларуссю дадатковыя 2,5 тысячы жаўнераў

25.10.2021 17:32
Агулам польска-беларускую мяжу дапамогуць ахоўваць 10 тысяч жаўнераў.