Беларуская Служба

Сенат Польшчы працуе над спецзаконам аб будове плоту на мяжы з Беларуссю

26.10.2021 15:08
Акт накіраваны на паскарэнне адміністрацыйнага працэсу, звязанага з рэалізацыяй інвестыцый.
Праца сенацкіх камісій PAP/Tomasz Gzell

Сенацкія камітэты па правах чалавека, вяршэнства закону і петыцыях, а таксама мясцовыя ўлады і дзяржаўная адміністрацыя пачалі працу над адмысловым актам аб будаўніцтве сцяны на мяжы з Беларуссю. Акт накіраваны на паскарэнне адміністрацыйнага працэсу, звязанага з рэалізацыяй інвестыцый.

Намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Вонсік заявіў на пасяджэнні камітэту, што ў бліжэйшыя тыдні колькасць людзей, якія спрабуюць нелегальна перасячы мяжу, павялічыцца. Ён дадаў, што пра гэта сведчыць паслядоўная гібрыдная дзейнасць Беларусі. Паводле яго, павялічылася колькасць замежнікаў, якія прыбываюць паветраным транспартам на тэрыторыю Беларусі з намерам уехаць у краіны Еўрасаюза. Ён дадаў, што яны маюць інструменты для рэзкі металу, а таксама лесвіцы і масткі. Ён заявіў, што беларускі бок таксама прапануе замежнікам транспарт да мяжы з Польшчай.

Мацей Вонсік падкрэсліў, што аб гібрыднай дзейнасці беларускага боку сведчыць і тое, што з 17 кастрычніка ён увёў бязвізавы рух для Егіпта, Іарданіі, Пакістану і Паўднёвай Афрыкі.

Закон прадугледжвае, што на польска-беларускай мяжы будзе створана фізічная бар’ера са спадарожнымі электроннымі і тэлекамунікацыйнымі перашкодамі. Тэхнічныя дэталі інвестыцыі трымаюцца ў сакрэце. Яе агульны кошт ацэньваўся ў 615 мільёнаў злотых.

ав

З сённяшняга дня ў Польшчы дзейнічаюць новыя законы ў справе нелегальных мігрантаў

26.10.2021 13:21
Калі памежнікі затрымаюць мігранта падчас незаконнага перасячэння польскай мяжы, ён павінен будзе пакінуць яе тэрыторыю адразу.