Беларуская Служба

Чарговая кара для Польшчы: мільён еўра ў дзень

27.10.2021 15:18
Штраф звязаны з дзейнасцю Дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда, якую ЕС загадаў ліквідаваць.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Суда Еўрапейскага Саюза вызначыў пакаранне Польшчы ў памеры аднаго мільёна еўра ў дзень у сувязі з тым, што краіна не прыпыніла прымяненне нацыянальных палажэнняў, якія датычацца, у прыватнасці, дзейнасці Дысцыплінарнай палаты Вярхоўнага суда.

Паведамляецца, што захаванне часовых мер, загаданых 14 ліпеня 2021 года, неабходна, каб пазбегнуць сур'ёзнай і непапраўнай шкоды правапарадку ЕС і каштоўнасцям, на якіх супольнасць грунтуецца, у прыватнасці, на каштоўнасці прававой дзяржавы.

Намеснік міністра юстыцыі Польшчы Себасцьян Калета, спасылаючыся на рашэнне, напісаў, што «Суд ЕС цалкам грэбуе і ігнаруе польскую канстытуцыю і рашэнні Канстытуцыйнага суду Польшчы».

ав