Беларуская Служба

У Варшаве праходзіць Беларускі бізнэс-форум

27.10.2021 19:12
Святлана Ціханоўская ў выступленні адзначыла, што «нелегітымная ўлада выкарыстоўвае ўсе формы пераследу прадпрымальнікаў». 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock

У Варшаве праходзіць Беларускі бізнэс-форум. Галоўнае пытанне форуму – «Як выратаваць беларускі бізнэс цяпер і дапамагчы яму развівацца ў будучыні?»

Мерапрыемства праводзяць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжою з даследчым цэнтрам CASE Belarus пад патранатам Святланы Ціханоўскай. Форум адбываецца ў будынку Варшаўскай фондавай біржы

Святлана Ціханоўская ў выступленні анлайн адзначыла, што «нелегітымная ўлада выкарыстоўвае ўсе формы пераследу прадпрымальнікаў». Яна падкрэсліла, што нярэдкія выпадкі, калі бізнесоўцаў саджаюць па надуманых абвінавачаннях, а потым патрабуюць велізарнага хабару.

вс

на фота: інтэр'ер Варшаўскай фондавай біржы