Беларуская Служба

У Польшчы пачалася паліцэйская акцыя «Свечка»

29.10.2021 18:31
Паліцыя заклікае кіроўцаў рухацца па дарогах асцярожна і спакойна.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння ў Польшчы стартавала штогадовага паліцэйская акцыя «Свечка»(поль. Znicz), звязаная з павелічэннем інтэнсіўнасці дарожнага руху перад Днём Усіх Святых. У рамках акцыі паліцыянты анансуюць дадатковыя патрулі і праверкі кіроўцаў, кажа Роберт Опас з Бюро дарожнага руху Галоўнай камендатуры паліцыі:

- Больш паліцыянтаў будзе патруляваць ваколіцы могілак, а таксама ваколіцы выездаў з гарадоў і ўездаў. Прыярытэт – гарантаваць бяспеку і плаўнасць дарожнага руху.

Паліцыя заклікае кіроўцаў рухацца па дарогах асцярожна і спакойна. Падчас мінулых святаў з-за пандэміі каранавіруса могілкі былі зачыненыя. Нягледзячы на гэта на польскіх дарогах загінулі 23 чалавекі.

IAR/аз