Беларуская Служба

Больш за 8 тысяч жаўнераў падтрымліваюць польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю

29.10.2021 16:29
Пры неабходнасці Мінабароны гатовае павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnetwitter.com/terytorialsi

Больш за 8 тысяч вайскоўцаў падтрымліваюць польскую Памежную службы на мяжы з Беларуссю. Пра гэта ў Польскім радыё 24 распавёў намеснік міністра абароны Войцех Скуркевіч(Wojciech Skurkiewicz).

- Гэта каля 7 900 аператыўных вайскоўцаў, якія непасрэдна падтрымліваюць дзеянні Памежнай службы, а таксама каля 400 вайскоўцаў, якія будуюць інжынерную агароджу і Войскі тэрытарыяльнай абароны. Пры неабходнасці мы гатовыя павялічыць колькасць вайскоўцаў на мяжы.

Як дадаў віцэ-кіраўнік Мінабароны Польшчы, памежнікаў у асноўным падтрымліваюць жаўнеры 16-й і 18-й дывізій, а таксама вайскоўцы з захаду краіны.

IAR/аз