Беларуская Служба

Каталіцкі касцёл заклікае не выкарыстоўваць пластык на могілках

01.11.2021 08:14
Радамскія ксяндзы вырашылі на завяршэння свайго звароту працытаваць словы Папы Францішка, які назваў забруджванне зямлі атрутнымі рэчывамі «грахом».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShuttertock/Adam Wasilewski

Яшчэ напярэдадні Дня Усіх Святых 1 лістапада спецыяльны зварот да вернікаў апублікавала Радамская архідыяцэзія. Ксяндзы заклікаюць вернікаў адмовіцца ад штучных кветак і пластыкавых лямпачак. «Дастаткова аднаго зніча і малітвы», – пераконваюць касцельныя ўлады, а пра гэта пішуць на партале money.pl.

Каталіцкі касцёл лічыць што, клапоцячыся аб магілах блізкіх, варта таксама памятаць аб навакольным асяроддзі. «Адмоўцеся ад штучных вянкоў і кветак, якія масава забруджваюць могілкі і руйнуюць навакольнае асяроддзе», – звярнулася да вернікаў Радамская архідыяцэзія.

Святары таксама заклікалі ў Дзень Усіх Святых не ставіць занадта шмат свечак на магілах. Дастаткова аднаго, сімвалічнага зніча. Бо важней за ўсё – памяць і малітва за памерлых.

Радамскія ксяндзы вырашылі на завяршэння свайго звароту працытаваць словы Папы Францішка, які назваў забруджванне зямлі атрутнымі рэчывамі «грахом».

эж

Сёлета збор сродкаў на аднаўленне гістарычных надмагілляў на Павонзках будзе мець традыцыйную форму

29.10.2021 12:32
Збор сродкаў ініцыяваў заснавальнік камітэта – музычны крытык і журналіст Ежы Вальдарф у 1975 годзе.