Беларуская Служба

Польшчы можа не хапіць вугалю на ацяпляльны сезон

01.11.2021 11:45
Халодная зіма можа прывесці да таго, што Польшчы вычарпае запас гэтай сыравіны, – папярэджваюць эксперты.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/MegSopki

Нягледзячы на пачатак ацяпляльнага сезону, запасы каменнага вугалю ў Польскай энергетычнай групе, якая з'яўляецца найбуйнейшым вытворцам электраэнергіі, значна меншыя, чым у аналагічны перыяд у папярэднія гады, чытаем на старонках газеты Rzeczpospolita. У выданні дадаюць, што тое ж самае адбываецца і ў іншых энергетычных канцэрнах.

Халодная зіма можа прывесці да таго, што Польшчы вычарпае запас гэтай сыравіны, – папярэджваюць эксперты. На іх думку, гэта можа стымуляваць рост імпарту каменнага вугалю з Расіі. І гэта будзе велізарным цяжарам, таму што вугаль на сусветных рынках падаражэў на 200%.

Між тым найбуйнейшы польскі вытворца вугалю – Польская горназдабыўчая група прама кажа, што не ў стане павялічыць здабычу за такі кароткі тэрмін. «Для імпарту вугалю альтэрнатывай зʼяўляецца зніжэнне коштаў на газ, якое знізіла б попыт на вугаль», – ацаніў сітуацыю на энергетычным рынку старшыня праўлення Польскай горназдабыўчай групы Томаш Рогала, а яго словы цытавала газета Rzeczpospolita.

эж

81 % палякаў лічаць барацьбу за клімат самай вялікай праблемай XXI стагоддзя

27.10.2021 19:12
Адметна, што жыхары Польшчы даволі песімістычна ўспрымаюць здольнасць сваёй краіны хутка правесці зялёную трансфармацыю гаспадаркі.

Хутчэй за ўсё цэны паліва ў ЕЗ растуць у Польшчы

27.10.2021 14:14
У Румыніі цэны падскочылі на 29%, а ў Люксембургу аж на 30%.