Афіцэры затрымалі 13 грамадзян Ірака. У дачыненні да 108 чалавек была вынесеная пастанова пакінуць тэрыторыю Польшчы, згодна з папраўкамі ў Закон аб іншаземцах, якія пачалі дзейнічаць на гэтым тыдні.
Паводле звестак Памежнай службы, за дапамогу нелегальным мігрантам арыштаваныя 3 кантрабандысты: адзін паляк, румын і асоба без грамадзянства.
ПР/юл