За прыняцце закона прагаласавалі 390 дэпутатаў, супраць — 18, устрымаліся — 27. Сярод іншага, закон прадугледжвае павелічэнне штрафаў за парушэнне правіл дарожнага руху і прывязку штрафаў да сумы страхавання аўтамабіля.
Папраўкі павялічваюць максімальны памер штрафу з 5000 да 30000 злотых.
Штраф ад 1000 да 30 000 злотых заплаціць кіроўца транспартнага сродку, які парушыць забарону на абгон. За кіраванне аўтам без правоў можа быць накладзена пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання волі або штрафу ад 1000 да 30 000 злотых.
За кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення будзе прадугледжаны штраф у памеры не менш за 3000 злотых.
Такі ж штраф прадугледжаны, у тым ліку, за не ўступленне дарогі пешаходам, абгон транспартнага сродку па пешаходным пераходзе.
Згодна з новымі правіламі, максімум 800 злотых будзе плаціць кіроўца, які перавысіць хуткасць больш чым на 30 кіламетраў за гадзіну.
Новыя тарыфы ўступяць у сілу з 1 студзеня 2022 года.
ПР/юл