Беларуская Служба

У лістападзе каралеўскія рэзідэнцыі ў Польшчы можна будзе наведваць бясплатна

31.10.2021 14:12
У акцыі «Бясплатны лістапад» упершыню прымуць удзел восем каралеўскіх рэзідэнцый.
Zamek Królewski w Warszawie
Zamek Królewski w WarszawieShutterstock/ Jolanta Wojcicka

Каралеўскі замак у Варшаве запрашае на чарговы бясплатны лістапад у Каралеўскай рэзідэнцыі. Гэтая акцыя ладзіцца ўжо ў восьмы раз. Яна пачнецца 2 лістапада і працягнецца да канца месяца. Наведаць музей можна будзе бясплатна.

Замак рэкамендуе таксама школьнікам 200 бясплатных музейных урокаў у рамках праграмы «Твой самы прыгожы ўрок гісторыі».

Усе прапановы Каралеўскага замка ў Варшаве можна знайсці на сайце замка.

У акцыі «Бясплатны лістапад» упершыню прымуць удзел восем каралеўскіх рэзідэнцый: Каралеўскі замак у Варшаве, Лазенкі-Крулеўскія, Музей палаца караля Яна III у Вілянаве, Каралеўскі замак Вавель, Замак-музей у Мальбарку, Раённы музей у Сандомежы, Кракаўскі музей саляных шахтаў у Вялічцы і Нацыянальны музей у Познані.

IAR PR/нг