Беларуская Служба

Беларускае шэсце на «Дзяды» прайшло ў цэнтры Варшавы

31.10.2021 19:25
Каля помніка Тадэвушу Касцюшку выступіў кіраўнік НАУ Павел Латушка, які заклікаў беларусаў унутры краіны ў гэты цяжкі час клапаціцца пра сваё здароўе.
  -
Ілюстрацыйны здымак - бчб сцягфота: БСПР/нг

У Беларусі на Дзяды традыцыйна праходзіла шэсце ва ўрочышча Курапаты, дзе пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Цяпер такі знак памяці ў выглядзе сустрэчы людзей, якія хочуць ушанаваць памяць забітых, у Мінску немагчымы. Аднак беларусы замежжа могуць свабодна дэманстраваць. Шэсце на «Дзяды» прайшло ў Польшчы і Украіне.

У Варшаве каля помніка Тадэвушу Касцюшку выступіў кіраўнік НАУ Павел Латушка, які заклікаў беларусаў унутры краіны ў гэты цяжкі час клапаціцца пра сваё здароўе ў разгар чарговай хвалі каранавіруснай інфекцыі, і падзякаваў беларусам Варшавы за адзінства.

«Злачынны рэжым не дае праўдзівых статыстычных дадзеных аб хворых і памерлых ад COVID, ён не робіць нічога, каб спыніць эпідэмію ў нашай краіне. I толькі мы ў стане забяспечыць уласную бяспеку. Калі распачнецца Народны каранцін, залежыць толькі ад нас з вамі», - сказаў П. Латушка.

нг