Беларуская Служба

Больш за 15,5 тыс. новых выпадкаў заражэння каранавірусам былі зафіксаваныя за суткі ў Польшчы

04.11.2021 15:32
Найбольшая колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі была выяўлена ў Мазавецкім ваяводстве.
Здымак мае ілюстрацыйны характарParentingupstream/pixabay.com/CC0 Public Domain

За суткі ў Польшчы былі зафіксаваныя 15 515 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Памерлі 250 пацыентаў, хворых COVID-19. Таксама за суткі былі зробленыя амаль 79 тысяч тэстаў на наяўнасць каранавіруса.

Найбольшая колькасць новых інфекцый была выяўлена ў Мазавецкім ваяводстве – 3 206, а найменшая – у Лодзіньскім – 1 031 выпадак.

У шпіталях знаходзіцца 8 595 пацыентаў, хворых COVID-19, з якіх 713 падключаныя да апаратаў ШВЛ. За суткі іх колькасць вырасла адпаведна на 338 і 21.

На каранціне знаходзяцца больш за 320,5 тысячы чалавек. За суткі іх колькасць павялічылася на 64 тысячы 582 чалавекі.

IAR / аз