Беларуская Служба

Беларускія пагранічнікі на мяжы пагражалі, што будуць страляць у польскіх салдат

05.11.2021 09:14
Гэта чарговая правакацыя на польска-беларускай мяжы на працягу апошніх дзён.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneTwitter/Straż Graniczna

За апошнія суткі польскія памежнікі зафіксавалі 345 спробаў незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы. У дачыненні 70 чалавек былі вынесены рашэнні аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы. Астатнія спробы супрацоўнікі перасеклі.

Ад пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні на польска-беларускай мяжы было больш за 30 тысяч спробаў нелегальнага перасячэння. Супрацоўнікі паліцыі затрымалі больш за 200 чалавек, якія перавозілі нелегальных мігрантаў.

Міністэрства нацыянальнай абароны паведамляе пра чарговую правакацыю на мяжы з Беларуссю. Учора беларускі жаўнер спрабаваў стрэліць з сігнальнага пісталета па польскіх салдатах. Зброя, аднак, не выстраліла.

Міністэрства нацыянальнай абароны таксама паведаміла, што ў 100 метрах далей пяцёра ўзброеных беларусаў спрабавалі разбурыць агароджу, яны крычалі, што будуць страляць у польскіх жаўнераў. Палякі выклікалі дадатковыя сілы арміі і памежнай варты, беларусы адступілі.

Гэта чарговая правакацыя на польска-беларускай мяжы на працягу апошніх дзён.

IAR PR/нг