За апошнія суткі памежнікі затрымалі 12 чалавек, у дачыненні да 127 асоб вынесенае рашэнне аб выдаленні з Польшчы. Акрамя таго, за аказанне дапамогі мігрантам былі затрыманыя 6 чалавек. Гэта двое грамадзян Польшчы, грамадзяне Вялікабрытаніі, Украіны і Германіі. Затрыманыя перавозілі 35 чалавек, якія незаконна перасеклі мяжу.
Ад пачатку міграцыйнага крызісу ў жніўні на польска-беларускай мяжы было больш за 30 тысяч спроб незаконнага перасячэння мяжы.пачаліся правакацыі з боку беларускіх службаў. Беларускія салдаты пагражаюць польскім памежнікам і вайскоўцам адкрыццём агню, спрабуюць разбурыць часовую агароджу, парушаюць мяжу і будуюць сцежкі і масты ў забалочаных мясцінах, куды кіруюць мігрантаў.
У сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы пачынаецца будаўніцтва новай памежнай агароджы, якая будзе значна вышэйшай і мацнейшай чым цяперашнія часовыя меры бяспекі. Новая агароджа будзе абсталяваныя сучаснай электронікай, што дазволіць больш дакладна кантраляваць мяжу з Беларуссю.
юл