Беларуская Служба

Польскі ўрад не плануе дадатковых абмежаванняў

06.11.2021 10:05
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі запэўніў, што ўрад не разглядае магчымасць увядзення новага каранціну.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Radek Pietruszka

Пытанне пра магчымае ўзмацненне існуючых эпідэміялагічных абмежаванняў прагучала падчас наведвання прэм'ерам шпіталю ва Уроцлаве. Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што яго кабінет будзе  «балансаваць» меры.

- Праз гатоўнасць шпіталяў, наяўнасць вольных ложкаў у медычных установах. Таксама будзем гарантаваць даступнасць прышчэпак, каб лепш забяспечыць перад наступствамі COVID-19. Мы думаем пра прыняцце мер, каб адмежаваць распаўсюд каранавіруса, але не плануем уводзіць каранцін.

З чацвярга штодзённая колькасць новых захворванняў на каранавірус у Польшчы перавышае 15 тысяч чалавек.

З пачатку вакцынацыі ў Польшчы ад COVID-19 памерла больш за 41 000 чалавек, з якіх толькі 1200 былі цалкам прышчэпленыя. 

Цалкам прышчэпленыя людзі складаюць невялікі працэнт новых выпадкаў захворвання. 

Польскі ўрад падпісаў дамову аб набыцці леку на каранавірус

юл