З панядзелка, 8 лістапада, польскія авіялініі LOT аднаўляюць рэгулярную сетку злучэнняў з ЗША. Нагадваем, з гэтага дня ўлады ЗША вырашылі прымаць усіх прышчэпленых жыхароў Еўрасаюза, а таксама Вялікабрытаніі, пры ўмове, што яны былі прывітыя прэпаратам, прызнаным у ЗША.
Віцэ-старшыня PLL LOT Міхал Фіёл (Michał Fijoł) запэўнівае, што будзе вернутая сетка злучэнняў, якая дзейнічала да пандэміі:
- Гэта нашыя традыцыйныя рэйсы ў Нью-Ёрк ў абодва аэрапорты, а таксама ў Чыкага і Маямі, якія стартуюць на пачатку снежня. Рэйсы ў Лос-Анджэлес будуць нанава запушчаныя на пачатку будучага года, то бок напрыканцы зімовага сезона.
Рэгулярныя пасажырскія зносіны з ЗША былі прыпыненыя ў пачатку пандэміі ў сакавіку 2020 года. Пазней LOT аднавіў іх, але выключна для грамадзян і жыхароў ЗША.
Усе рэйсы ў ЗША будуць ажыццяўляць самалёты Boeing 787 – Dreamliner.
IAR/аз