Беларуская Служба

У чацвер палякі будуць адзначаць Дзень Незалежнасці

07.11.2021 15:31
Цэнтральныя ўрачыстасці з удзелам прэзідэнта Польшчы традыцыйна пройдуць на плошчы Пілсудскага ў Варшаве.
   .
Дзень Незалежнасці ў Польшчы.Autorstwa Patryk Matyjaszczyk - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=22684434

У чацвер, 11 лістапада, у Варшаве адбудзецца цэнтральнае святкаванне Дня Незалежнасці з удзелам прэзідэнта Анджэя Дуды. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у імшы за радзіму ў святыні Божага Провіду і ва ўрачыстасцях ля магілы Невядомага жаўнера, дзе запланаванае яго выступленне.

Акрамя таго, у гэты дзень прэзідэнт уручыць генеральскія пагоны польскім афіцэрам, у тым ліку Войскаў тэрытарыяльнай абароны і Памежнай службы.

Анджэй Дуда таксама ўскладзе кветкі да помнікаў айцам незалежнасці: Вінцэнту Вітасу, Ігнацыю Падарэўскаму, Ігнацыю Дашыньскаму, Раману Дмоўскаму, Войцеха Карфантаму і Юзафу Пілсудскаму.

Дзень Незалежнасці ўпершыню быў устаноўлены Законам ад 23 красавіка 1937 года, а затым адменены Актам Нацыянальнай рады 22 ліпеня 1945 года. Свята было адноўленае падчас палітычных пераўтварэнняў у 1989 годзе. Гэта свабодны ад працы дзень.

PAP/аз