Беларуская Служба

На памежжы з Беларуссю знайшлі мёртвага польскага вайскоўца

07.11.2021 13:28
Абставіны смерці высвятляюцца
Żołnierze na granicy polsko-białoruskiej
Żołnierze na granicy polsko-białoruskiejTwitter/@Zelazna_Dywizja

Польскі бок сцьвярджае, што ён непасрэдна не ахоўваў польска-беларускую мяжу.

Раніцай 7 лістапада салдаты, якія выконваюць лагістычныя задачы ў памежнай зоне, але па-за межамі зоны надзвычайнага становішча, убачылі, што іх калега мёртвы. Нягледзячы на спробы рэанімаваць салдата, лекар канстатаваў ягоную смерць, піша wojsko-polskie.pl.

Салдат служыў у 21-й брыгадзе Падхаланскіх Стралкоў.

Інцыдэнт адбыўся падчас адпачынку салдата. Ён не выконваў задачы, непасрэдна завязаныя з аховай польскай мяжы, служыў лагістам.

Аддзяленне вайсковай жандармерыі ў Любліне высвятляе прычыны смерці салдата.

"Радыё Свабода" / вх