Беларуская Служба

Польскія памежнікі: Мінімум 800 чалавек спрабуюць перасекчы мяжу ў раёне Кузніцы

08.11.2021 17:51
У ваколіцах Кузніцы Беластоцкай у дадзены момант можа знаходзіцца да некалькіх тысяч мігрантаў. 
   ,   , 8  2021
Мігранты штурмуюць польскую мяжу, ваколіцы вёскі Кузніца, 8 лістапада 2021 года Крыніца: PAP/Ministerstwo Obrony Narodowej

Не менш за 800 мігрантаў спрабуюць перасекчы польска-беларускую мяжу ў раёне памежнага пераходу ў Кузніцы, паведамляе Памежная варта Польшчы. Гэта самая буйная група мігрантаў, якая штурмуе мяжу з пачатку міграцыйнага крызісу.

Паводле інфармацыі Памежнай варты, ніводнаму з іх пакуль не ўдалося пранікнуць на польскую тэрыторыю. Аднак сітуацыя на месцы ўвесь час напружаная, – кажа прадстаўнік Памежнай варты прапаршчык Міхал Токарчык:

-Гэта ўжо перастала быць нармальнай аховай мяжы, памежным кантролем. Адбываецца масавая спроба сілавога перасячэння мяжы мігрантамі. На дадзены момант мы намагаемся не дапусціць перасячэнне мяжы выкарыстоўваючы сродкі пасярэдняга прымусу, напрыклад, слезацечны газ. Робім гэта дзеля перадухілення знішчэння агароджы, або каб не дазволіць мігрантам кідаць у памежнікаў камяні.

Памежная варта Польшчы валодае інфармацыяй аб тым, што чарговыя групы мігрантаў хаваюцца ў лесе на беларускім баку. У ваколіцах Кузніцы Беластоцкай у дадзены момант можа знаходзіцца да некалькіх тысяч мігрантаў. Штурм мяжы мігрантамі запланаваны і арганізаваны спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі.

iar/эж

Спецслужбы: Пачалася найбуйнейшая спроба сілавога ўварвання ў Польшчу

08.11.2021 10:18
У 13.00 у Варшаве распачнецца пасяджэнне ўрадавага антыкрызіснага штабу.

Павышана баявая гатовасць Войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы

08.11.2021 14:24
Уздоўж мяжы час гатовасці войскаў тэрытарыяльнай абароны зараз складае 6 гадзін, у сталічным – Мазавецкім ваяводстве – 12 гадзін.