Беларуская Служба

Прэзідэнт: Мы будзем абараняць мяжу, там знаходзіцца дастатковая колькасць жаўнераў

09.11.2021 11:52
Анджэй Дуда дадаў, што польскія ўлады знаходзяцца ў пастаянным кантакце са сваімі саюзнікамі.
Анджэй ДудаPAP/Radek Pietruszka

- Мы сочым за сітуацыяй і будзем абараняць мяжу; ёсць неабходная інфраструктура і дастатковая колькасць афіцэраў, салдат і паліцыянтаў, – заявіў у аўторак прэзідэнт Анджэй Дуда. Ён дадаў, што польскія ўлады знаходзяцца ў пастаянным кантакце са сваімі саюзнікамі.

Пасля аўторкавай сустрэчы ў BBN прэзідэнт запэўніў, што польскія ўлады кантралююць сітуацыю на польска-беларускай мяжы. -Мы ўвесь час сочым за сітуацыяй. На дадзены момант на нашай мяжы ёсць дастатковая колькасць супрацоўнікаў памежнай службы і паліцыянтаў, неабходная інфраструктура для абароны гэтай сітуацыі. Мы будзем абараняць гэтую мяжу, – сказаў Анджэй Дуда.

З адмысловым пасланне выступіла спікер Сейму Польшчы Эльжбета Вітэк:

- Мы зробім усё, каб абараніць нашыя вонкавыя межы. Мы не дазволім парушаць вонкавую мяжу ЕС. Мы не паддамося шантажу і агрэсіі. Стрымаем міграцыйнае наступленне рэжыму Лукашэнкі. Бяспечная Польшча – гэта нашая супольная і нацыянальная мэта.

На мяжы качуе каля 4 тысяч нелегальных мігрантаў. Ноч на мяжы прайшла спакойнаю. Адбыўся адзін інцыдэнт, калі ў бок аўтамабіля памежнай службы паляцелі камяні.

ав

«Міграцыйны крызіс – гэта вынік непрыняцця рашучых мер супраць тэрору Лукашэнкі»

09.11.2021 11:41
Паводле Паўла Латушкі, цяперашняя сітуацыя вымагае нестандартных і прынцыповых рашэнняў.