Беларуская Служба

У памежнай зоне побач з касцёламі паставяць «Намёты надзеі»

09.11.2021 13:39
З пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы Caritas Polska аказала дапамогу на суму каля 1 мільёна злотых.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Shutterstock

У Беластоцкай архідыяцэзіі, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, побач з касцёламі паставяць «Намёты надзеі», паведамілі ў Caritas Polska. У кожным з іх будзе працаваць каманда валанцёраў, якія ў супрацоўніцтве з жыхарамі будуць пастаянна рэагаваць на сітуацыю і аказваць дапамогу тым, хто мае патрэбу. Пра гэта піша Dziennik Gazeta Prawna.

Дырэктар Caritas Polska, ксёндз Марцін Іжыцкі (ks. dr Marcin Iżycki) адзначыў, што з пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы арганізацыя аказала дапамогу на суму каля 1 мільёна злотых - гэта прадукты харчаванн, адзенне, сродкі гігіены, падгузнікі і цацкі для дзяцей.

У сувязі з цяжкім становішчам мігрантаў на польска-беларускім памежжы арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, старшыня Польскай біскупскай канферэнцыі, выступіў са спецыяльным заклікам дапамагчы мігрантам.

"Наша дапамога павінна быць даступная і тым, хто вырашыў застацца ў Польшчы і пачаць сваё  новае жыццё тут ​​у бяспечных умовах", - сказаў Марцін Іжыцкі.

На пытанне, ці дапамагае «Карытас Беларусі» мігрантам на мяжы, Іжыцкі сказаў, што з самага пачатку крызісу Caritas Polska хацела падтрымаць Caritas Belarus, але гэта было немагчыма, бо Caritas Belarus  не мае доступу ў памежную зону.

вх