Беларуская Служба

Чацвёртая хваля пандэміі ў Польшчы набірае абароты

09.11.2021 15:31
За апошнія суткі было зафіксавана 13 644 новыя інфекцыі, што амаль на дзевяць тысяч больш, чым тыдзень таму.
Эпідэмія каранавіруса PAP/Andrzej Grygiel

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска заявіў, што дадзеныя па заражэнні каранавірусам паказваюць, што чацвёртая хваля пандэміі ў Польшчы набірае абароты. За апошнія суткі было зафіксавана 13 644 новыя інфекцыі, што амаль на дзевяць тысяч больш, чым тыдзень таму.

Намеснік міністра Вальдэмар Краска падкрэсліў, што рост колькасці інфекцый таксама азначае павелічэнне напаўняльнасці шпіталяў:

-У выніку мы маем не толькі штодзённы рост заражэнняў, але таксама больш чалавек трапляе ў шпіталі, якія вымагаюць шпіталізацыі і падключэння да апаратаў ШВЛ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ўчора ад COVID-19 памерлі 58 чалавек, ад суіснавання COVID-19 з іншымі захворваннямі – 162 чалавекі. 7 тыс. 587 чалавек прызнаны рэканвалесцэнтамі.

Дагэтуль у Польшчы лабараторныя аналізы паказалі 3 мільёны 125 тысяч 179 каранавірусных інфекцый. 77 980 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Вылечыліся 2 мільёны 758 тысяч 458 чалавек, у якіх раней было пацверджана заражэнне.

ав

Больш за 5 мільёнаў чалавек памерла ад каранавіруса

02.11.2021 10:41
Пра гэта паведамілі навукоўцы з амерыканскага ўніверсітэта Джона Хопкінса, якія сочаць за пандэміяй.