Беларуская Служба

Памежная служба зафіксавала 599 спробаў незаконнага перасячэння мяжы

10.11.2021 09:22
Арыштаваныя дзевяць чалавек – пяць грамадзян Лівана, трое грамадзян Ірака і адзін грамадзянін Сірыі.
Лагер мігрантаў на беларускім бакуфота: MON

Учора памежная служба зафіксавала 599 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. Арыштаваныя дзевяць чалавек – пяць грамадзян Лівана, трое грамадзян Ірака і адзін грамадзянін Сірыі.

Маёр Катажына Здановіч з Падляшскай памежнай варты паведаміла, што тры шматлікія групы нелегалаў спрабавалі перасекчы польскую мяжу:

-Гэта было ў раёне пляцоўкі Памежнай службы ў Крынках. Гэта была група каля 100 чалавек. Пасля поўдня каля 16-17 гадзіны група з прыкладна 200 чалавек у раёне Белавежы, а ночы ў Дубічах Царкоўных. Усе спробы былі прадухіленыя. Усе групы былі вернутыя назад у Беларусь.

За дапамогу былі арыштаваныя тры чалавекі – грамадзяне Расіі, Швецыі і Літвы.

ав

Міністэрства абароны Польшчы: Ноч на польска-беларускай мяжы не была спакойнай

10.11.2021 08:38
У Польшчу з Беларусі ўварваліся дзве групы мігрантаў.