У польскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што польскі ўрад можа цалкам закрыць межы з Беларуссю, што прывядзе да спынення гандлю і забароны перамяшчэння людзей.
Прэс-сакратар ураду Пётр Мюлер пракаментаваў інфармацыю парталу Wirtualna Polska наступным чынам:
- У сцэнарах на перспектыву такі варыянт улічваецца. Цяпер мы выразна дасылаем па дыпламатычных і афіцыйных каналах такую інфармацыю беларускім уладам, што такая пагроза існуе, калі беларускія ўлады не спыняць гібрыдную вайну на мяжы. На жаль, зваротнай сувязі на гэты конт няма.
ав