За мінулыя суткі выяўлена 18 550 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Польшчы. 269 заражаных памерлі.
Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч заявіў, што колькасць праведзеных аналізаў сведчыць аб тым, што эпідэмічная сітуацыя крыху лепшая, чым у мінулым годзе:
-Апошнім часам расце колькасць тэстаў. Сёння гэта больш за 80 тысяч. Трэба было б гэта параўнаць з дадзенымі з мінулага году. Пры 25 тысячах выяўленых інфекцый рабілася 50-55 тысяч тэстаў. У нас сёння менш заражаных, чым год таму, пры адначасовай меншай колькасці зробленых тэстаў. Што з’яўляецца невялікім, але пазітыўным знакам.
З сакавіка мінулага года ў Польшчы 78 250 заражаных памерлі.
ав