Беларуская Служба

Польшча перадала Грузіі 468 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19

11.11.2021 19:31
Грузія – гэта не адзіная краіна, якая атрымала дапамогу ад Польшчы ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса.
a  COVID-19
Вакцынa супраць COVID-19 Autorstwa U.S. Secretary of Defense - https://www.flickr.com/photos/secdef/50744856076/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=97927717

Міністэрства замежных спраў паведаміла, што Польшча перадала Грузіі 468 тысяч доз вакцыны супраць COVID-19. «Гэта доказ нашай салідарнасці і падтрымкі аднаго з важнейшых партнёраў у рэгіёне, з якім нас звязваюць стратэгічныя выбары грамадства і жаданне належаць да супольнасці еўрапейскіх каштоўнасцяў», – падкрэсліваюць у МЗС Польшчы.

Вакцыны паступілі Грузію 4 лістапада. Польская дыпламатыя нагадвае, што Грузія – гэта не адзіная краіна, якая атрымала дапамогу ад Польшчы ў барацьбе з пандэміяй каранавіруса. Польшча перадала вакцыны супраць COVID-19, між іншым, у Егіпет, В'етнам, Тайвань, Кенію, Украіну, Аўстралію, Нарвегію, Кыргызстан, Узбекістан, Сербію, Чарнагорыю, Боснію і Герцагавіну.

IAR/аз